БЕЛ Ł РУС

У грузавы цягнік, які ехаў у Гомель, трапіў дрон. Загінуў машыніст

25.10.2026 / 20:02

Nashaniva.com

У Бранскай вобласці дрон трапіў у грузавы цягнік, які ішоў у Беларусь.

Ілюстрацыйнае фота: LookByMedia

Пра здарэнне з цягніком «Бранск — Гомель» у Навазыбкаве паведаміў губернатар Бранскай вобласці Ягор Кавальчук.

Загінуў 43‑гадовы расійскі машыніст Магамед Арсамакаў. Корпус лакаматыва пашкоджаны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула