Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму
Мачада ўпершыню публічна з'явілася ў каталіцкім храме ў Санта-Росе.
Фота тут і далей: Vente Venezuela
Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму.
«Я тут. З вамі», — напісала яна ў X 25 кастрычніка.
Яе вяртанне пацвердзіў і яе саюзнік Эдмунда Гансалес Уруція. Ён назваў гэта вельмі важным днём для венесуэльцаў. «Наш суверэнны голас вяртаецца з ёй, каб весці гэты працэс».
Мачада ўпершыню публічна з'явілася ў каталіцкім храме ў Санта-Росе, штат Лара, на паўночным захадзе краіны. Там падчас імшы яе сустрэлі прыхільнікі яе партыі Vente Venezuela.
Мачада не была ў Венесуэле больш за 10 месяцаў. Яна выехала ў снежні 2025 года ў Осла па Нобелеўскую прэмію міру. Да гэтага яна 11 месяцаў хавалася ў краіне пасля кароткага затрымання на пратэсце ў студзені 2025 года. Пасля зрынання Мадура краінай кіруе выканаўца абавязкаў прэзідэнта Дэлсі Радрыгес, даўняя саюзніца Мадура, якую падтрымала адміністрацыя Трампа. Мачада і яе саюзнікі патрабуюць прызначыць дату прэзідэнцкіх выбараў. Паводле самой Мачада, улады сарвалі як мінімум сем яе спроб вярнуцца.
Чытайце таксама:
Лідарку венесуэльскай апазіцыі Марыю Карыну Мачада не пусцілі на радзіму
Лідарка венесуэльскай апазіцыі перадала Трампу свой Нобелеўскі медаль
Трамп пра Мачада: У яе няма падтрымкі ўнутры краіны, хоць яна вельмі мілая жанчына