БЕЛ Ł РУС

У Беларусі могуць павялічыць мінімальную суму аліментаў

25.10.2026 / 21:19

Nashaniva.com

Звычайна даўжнікі па аліментах — гэта мужчыны 30‑50 гадоў.

Фота: LookByMedia

У Беларусі могуць павялічыць мінімальны памер аліментаў. Пра гэта ў эфіры СТБ сказала Алена Расолька, намесніца начальніка ўпраўлення прававога рэгулявання і забеспячэння дзейнасці галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання Міністэрства юстыцыі.

Цяпер мінімальная сума аліментаў прывязаная да бюджэту пражытковага мінімуму. Штомесяц завінавачаны абавязаны выплачваць частку сваіх даходаў: 25% — на адно дзіця, 33% — на дваіх і 50% — на траіх і больш дзяцей.

Звычайна даўжнікі — гэта мужчыны 30‑50 гадоў. З 100 тысяч завінавачаных больш за 75 тысяч працуюць афіцыйна і выплачваюць аліменты з заробку.

Сёлета органы прымусовага выканання з 250 мільёнаў рублёў заяўленых патрабаванняў па аліментах спагналі 240 мільёнаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула