БЕЛ Ł РУС

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары

26.10.2026 / 08:26

Nashaniva.com

Ранішняя атака беспілотнікаў на расійскі Варонеж стала самай масаванай з пачатку вайны.

Раніцай 26 кастрычніка ў Варонежы прагрымелі выбухі і пачаліся пажары. Мясцовыя жыхары паведамляюць пра шматлікія выбухі і дым над горадам.

Губернатар Варонежскай вобласці Аляксандр Гусеў паведаміў, што супрацьпаветраная абарона адбівае атаку над горадам і прыгарадамі. 

Паводле ASTRA, адзін з беспілотнікаў трапіў у 25‑павярховы бізнэс-цэнтр комплексу «Галерэя Чыжова». Выданне таксама вызначыла два месцы выбухаў побач з жылымі дамамі.

Пацверджаных звестак пра пацярпелых і маштаб пашкоджанняў пакуль няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула