БЕЛ Ł РУС

У дварах Мінска паставілі больш за 1140 відэакамер

26.10.2026 / 08:26

Nashaniva.com

Якія іх функцыі?

У Мінску рэалізуецца праект па стварэнні адзінай сістэмы відэаназірання ў жылым сектары. На гэты момант устаноўлена 1141 камера. Пра гэта Мінск-Навінам паведаміла гендырэктар аб'яднання «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Марына Тоўсцік.

Галоўная мэта праекта — павысіць эфектыўнасць кантролю за якасцю і своечасовасцю аказання жыллёва-камунальных паслуг.

«Відэакамеры дапамогуць кантраляваць вываз камунальных адходаў, стан дзіцячых гульнявых пляцовак і якасць уборкі прыдамавых тэрыторый, — патлумачыла Марына Тоўсцік. — Гэта яшчэ адзін крок да таго, каб камунальныя службы працавалі больш эфектыўна, а двары заставаліся чыстымі, дагледжанымі і бяспечнымі».

Усяго ж на працягу двух гадоў у шматкватэрных дамах плануецца ўстанавіць 20 тысяч прылад відэаназірання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула