БЕЛ Ł РУС

Сабаленка адстае ў сусветным рэйтынгу амаль на 2000 балаў

26.10.2026 / 08:36

Nashaniva.com

Абноўлены рэйтынг найлепшых тэнісістак свету. Прадстаўніца Казахстана Алена Рыбакіна зноў адарвалася ад Арыны Сабаленкі амаль на дзве тысячы балаў.

Арына Сабаленка, фота Robert Prange / Getty Images

У першай ракеткі свету 9501 бал у рэйтынгу, у беларускі — 7550.

У расіянкі Міры Андрэевай — 6306, у амерыканкі Джэсікі Пегулы — 6225, у Како Гаўф — 5973.

Наперадзе ў тэнісістак вялікі Выніковы турнір, дзе ўдзельнічаюць восем найлепшых. Ён павінен прайсці ў Эр-Рыядзе з 7 па 14 лістапада.

Сабаленка, якая ў апошнія месяцы трапіла ў крызіс, можа страціць і званне другой ракеткі.

Арына ўтрымлівала званне першай ракеткі свету 99 тыдняў: з 19 верасня 2024 года па 14 верасня 2026 года. Але апошнія турніры, якія яна выйграла, былі ў сакавіку, гэта былі перамогі на турнірах у Індыян-Уэлсе і Маямі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула