БЕЛ Ł РУС

Памёр мастак-пастаноўшчык серыяла «Ліквідацыя» Аляксандр Кандратаў, арыштаваны ў Расіі па справе аб дзяржздрадзе

26.10.2026 / 13:12

Nashaniva.com

Яму было 52 гады.

Пра смерць 52‑гадовага Кандратава паведамляе расійскі праваабарончы праект «Першы аддзел».

Ён памёр у Боткінскай бальніцы ў Маскве, куды яго шпіталізавалі 23 кастрычніка са следчага ізалятара.

Справу супраць Кандратава завялі 5 жніўня. Яго адвакат Наталля Ціханава паведамляла, што следства палічыла дзяржаўнай здрадай «не менш за шэсць публікацый» у інтэрнэце. Пра што ў іх ішла гаворка, не ўдакладнялася.

Кандратаў нарадзіўся і вырас у Маскве, але з 2012 года жыў у Кіеве, дзе засталася яго сям’я. У Расію ён прыехаў, каб памяняць замежны пашпарт. Мастака затрымалі ў аэрапорце Унукава 5 мая.

Перад абвінавачаннем у дзяржаўнай здрадзе Кандратаў трапіў пад так званыя «карусельныя арышты» — агулам ён правёў у ізалятары больш за 70 сутак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула