БЕЛ Ł РУС

Пентагон рыхтуе вайсковыя базы ЗША на выпадак сусветнай вайны

26.10.2026 / 15:30

Nashaniva.com

Пентагон рыхтуе вайсковыя базы ЗША да таго, каб яны маглі функцыянаваць не менш за 90 дзён без знешняй падтрымкі.

Шон Парнэл. фота Alex Wong/Getty Images

Гэта робіцца з улікам магчымасці маштабнай сусветнай вайны, якая можа вывесці са строю энергасеткі, парушыць ланцужкі паставак і паставіць пад пагрозу крытычна важную інфраструктуру. Пра гэта ў нядзелю, 25 кастрычніка, паведаміў тэлеканал Fox News, які раскрыў падрабязнасці ініцыятывы Fortress, піша DW.

Так, яна прадугледжвае выкарыстанне мабільных ядзерных рэактараў, мікрасетак, вялікіх акумулятарных батарэй, а таксама стварэнне стратэгічных запасаў боепрыпасаў і паліва. Гэтая мера накіраваная на забеспячэнне здольнасці амерыканскіх войскаў працягваць баявыя дзеянні нават у выпадку збояў у працы грамадзянскіх сістэм.

Пентагон таксама стварае ўмовы для пераарыентацыі грамадзянскіх заводаў на абаронную вытворчасць у выпадку крызісу, рыхтуе альтэрнатыўныя ланцужкі паставак і стратэгічныя запасы для бесперабойнага забеспячэння ўзбраеннем, палівам і іншымі неабходнымі матэрыяламі.

Праграма закране кожны буйны ваенны аб'ект у кантынентальнай частцы ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула