БЕЛ Ł РУС

Італія выслала ў Мінск двух беларусаў адразу пасля іх вызвалення з турмы

26.10.2026 / 15:54

Nashaniva.com

На іх рахунку збыт крадзенага і кантрабанда тытуню ў правінцыі Парма.

У нядзелю з аэрапорта Мілан-Мальпенса ў Мінск выслалі двух грамадзян Беларусі ва ўзросце 39 і 36 гадоў. Пра гэта паведаміла правінцыйнае ўпраўленне паліцыі Пьячэнцы.

Абодвух мужчын выпусцілі з месцаў пазбаўлення волі, бо скончыўся тэрмін пакарання. Пасля гэтага ім прызначылі прымусовае суправаджэнне да мяжы. Супрацоўнікі паліцыі даставілі беларусаў у аэрапорт.

Паводле паліцыі, праверка паказала, што ў абодвух ёсць крымінальныя судзімасці і адміністратыўныя пратаколы. Яны тычацца падробкі тавараў, скупкі і збыту маёмасці, здабытай злачынным шляхам, а таксама кантрабанды тытунёвых вырабаў. Усе гэтыя злачынствы былі ўчыненыя на тэрыторыі правінцыі Парма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула