БЕЛ Ł РУС

Электрычку са Смаленска да Оршы плануюць падоўжыць да Магілёва

26.10.2026 / 18:01

Nashaniva.com

Маршрут трансгранічных электрычак паміж расійскім Смаленскам і беларускай Оршай плануюць у перспектыве падоўжыць да Магілёва. Пра гэта паведаміў губернатар Смаленскай вобласці Васілій Анохін.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле слоў расійскага чыноўніка, магчымасць далейшага руху цягнікоў да Магілёва абмяркоўвалася з генеральным дырэктарам Расійскіх чыгунак Алегам Белазёравым. Пасажырам, верагодна, давядзецца рабіць перасадку ў Оршы.

Прамыя трансгранічныя цягнікі мясцовага значэння паміж Смаленскай і Віцебскай абласцямі запусцілі 2 красавіка 2026 года пасля шматгадовага перапынку. Яны злучылі Смаленск з Оршай і Віцебскам.

Паводле звестак на 23 верасня, цягнікамі скарысталіся больш за 60 тысяч пасажыраў. З агульнай колькасці пасажыраў 64% складалі грамадзяне Расіі, а 36% — Беларусі. 

Таксама ў 2027 годзе чакаецца запуск падобных трансгранічных цягнікоў з Вялікіх Лукаў Пскоўскай вобласці ў Полацк і Віцебск.

Чытайце таксама:

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам

У грузавы цягнік, які ехаў у Гомель, трапіў дрон. Загінуў машыніст

Стала вядомая найбольш верагодная прычына змены маршрутаў цягнікоў з Беларусі ў расійскія Анапу і Адлер

Каментары да артыкула