БЕЛ Ł РУС

На трасе М-1 мужчыне стала кепска за рулём. Ён загінуў

26.10.2026 / 19:51

Nashaniva.com

26 кастрычніка каля 14:00 66‑гадовы жыхар Кобрына ехаў на аўтамабілі Volkswagen па трасе М1/Е30 «Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі» ў напрамку Брэста, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Паводле папярэдняй інфармацыі, на 77‑м кіламетры дарогі кіроўцу стала дрэнна. Машына з’ехала ў левы па ходзе руху кювет і ўрэзалася ў дрэва.

У выніку аварыі мужчына загінуў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула