БЕЛ Ł РУС

У Клецкім раёне кіроўца легкавіка загінуў, урэзаўшыся ў фуру

26.10.2026 / 21:47

Nashaniva.com

26 кастрычніка каля 16:50 на Шашэйнай вуліцы ў вёсцы Сіняўка Клецкага раёна адбылося ДТЗ са смяротным вынікам, паведамляе ДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.

54‑гадовы кіроўца аўтамабіля Chevrolet сутыкнуўся з Volkswagen, які рухаўся наперадзе ў тым жа самым кірунку. За рулём Volkswagen знаходзілася 30‑гадовая жанчына.

Пасля сутыкнення Chevrolet выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў грузавік МАЗ з паўпрычэпам.

Кіроўца Chevrolet ад атрыманых траўмаў загінуў на месцы. Яго пасажыркі — 37‑гадовая жанчына і 6‑гадовая дзяўчынка — атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула