БЕЛ Ł РУС

Расія зноў нанесла ўдар па адным з ключавых мастоў праз Дняпро ў Кіеве

27.10.2026 / 08:28

Nashaniva.com

Рух па мосце цалкам спынілі, таксама абмежавалі працу чырвонай і зялёнай ліній метро.

Паўднёвы мост, ілюстрацыйнае фота

Расійскія вайскоўцы позна ўвечары 26 кастрычніка і ў ноч на 27 кастрычніка атакавалі Кіеў балістычнымі ракетамі, паведаміў мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко. У выніку абстрэлу адзін чалавек загінуў, яшчэ 10 атрымалі раненні. 

Сярод цэляў расійскай атакі зноў быў адзін з ключавых мастоў праз Дняпро ў Кіеве — Паўднёвы мост. Пераправа і размешчаная на ёй інфраструктура метрапалітэна атрымалі пашкоджанні, паведамілі ў Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі. Рух па мосце цалкам спынілі, таксама абмежавалі працу чырвонай і зялёнай ліній метро.

Да гэтага Паўднёвы мост неаднаразова падвяргаўся расійскім ударам у пачатку кастрычніка. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула