БЕЛ Ł РУС

У Гомелі аўтобус пакаціўся з прыпынку і знёс ліхтар. Той упаў на два аўтамабілі

27.10.2026 / 08:33

Nashaniva.com

Аварыя адбылася ўчора каля 17:30 на прыпынку «Вакзал» на вуліцы Курчатава, паведамляе ДАІ.

54‑гадовы кіроўца аўтобуса высадзіў пасажыраў, пасля чаго пакінуў сваё месца. Аднак мужчына не прыняў неабходных мер, каб транспартны сродак не пачаў рухацца самастойна.

У выніку аўтобус пакаціўся і ўрэзаўся ў ліхтар. Той не вытрымаў удару і ўпаў на два іншыя аўто.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула