У Бярозе школьнік на беразе ракі знайшоў 130‑гадовы наган у боце
Нечаканую знаходку на беразе ракі ў боце выявіў школьнік. Унутры знаходзіліся патроны і пісталет. Пра гэта хлопчык расказаў бацьку, які паведаміў пра здарэнне ў міліцыю.
Былі знойдзеныя 19 патронаў, зброю накіравалі спецыялістам Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз для даследавання.
Эксперт высветліў, што патроны былі калібрам 7,62 мм. Для стральбы былі прыдатныя 15 патронаў.
Пісталет аказаўся рэвальверам сістэмы наган узору 1895 года і прыдатным для стральбы.