БЕЛ Ł РУС

Чорны лабрадор Піксель вынюхаў кантрабанды на 7 тысяч еўра на польска-беларускай мяжы

27.10.2026 / 10:09

Nashaniva.com

Кожны з двух 21‑гадовых кантрабандыстаў аштрафаваны на 4 тысячы 700 еўра. Ім забаранілі ўезд у Шэнген на восем гадоў, паведамляе Беларуская рэдакцыя Польскага радыё.

Лабрадор Піксель побач са знойдзенай кантрабандай. Фота: Izba Administracji Skarbowej w Białymstoku

Супрацоўнікі Мытна-падатковай службы Польшчы на аўтапераходзе «Кузніца» (на беларускім баку — «Брузгі») знайшлі ў двух мікрааўтобусах маркі Volkswagen кантрабандныя цыгарэты з беларускімі акцызнымі маркамі.

1 500 пачкаў тытунёвых вырабаў на агульную суму больш за 31 тысячу злотых (7 тыс. еўра) удалося знайсці дзякуючы пільнаму лабрадору па мянушцы Піксель — службоваму сабаку польскай мытні. Цыгарэты былі схаваныя ў сядзеннях транспартных сродкаў, а кіроўцамі мікрааўтобусаў былі двое 21‑гадовых беларусаў.

Кантрабандысты скарысталіся магчымасцю добраахвотна пагадзіцца на пакаранне і прынялі штрафы 21 тысячы злотых (больш за 4 тыс. 700 еўра) кожны. На падставе рашэння польскіх памежных органаў ім забаронены ўезд у краіны Шэнгенскай зоны на восем гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула