БЕЛ Ł РУС

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

27.10.2026 / 11:02

Nashaniva.com

Гандлёвы знак «Еўраопт» у Беларусі прызналі агульнавядомым.

Фота: Office Life

Апеляцыйная рада Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці прызнала абазначэнне «Еўраопт» агульнавядомым таварным знакам у Беларусі ў дачыненні да паслуг рознічнага гандлю таварамі. Пра гэта Office Life паведамілі ў кампаніі.

Каб атрымаць адпаведны юрыдычны статус, увесну гэтага года ў Міжнародным агенцтве сацыялагічных і маркетынгавых даследаванняў правялі апытанне 1000 чалавек ва ўзросце ад 18 да 64 гадоў. У апытанні ўдзельнічалі жыхары Мінска і гарадоў усіх шасці абласцей краіны.

Як высветлілася, толькі адзін чалавек з усіх апытаных не ведаў абазначэння «Еўраопт».

Таксама спецыялісты вывучылі дакументы аб маштабах і геаграфіі гандлёвай сеткі, працягласці выкарыстання абазначэння, аб’ёмах гандлю і рэкламе за 2021—2026 гады.

Што азначае статус агульнавядомасці для брэнда?

Для праваўладальніка гэта азначае ўзмоцненую прававую абарону таварнага знака ад неправамернага выкарыстання іншымі асобамі. Гэты статус не трэба пацвярджаць паўторна, ён дзейнічае бестэрмінова.

Сярод уладальнікаў такога статусу ў Беларусі — Coca-Cola, Gefest, «Савушкаў», «Камунарка», «Спартак», «Віцьба», «Халва», Mark Formelle, «Буслік» і іншыя брэнды.

Сетку магазінаў «Еўраопт», якая налічвае больш за 800 крамаў, развівае найбуйнейшы беларускі рытэйлер «Еўрагандаль». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула