БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Час вяртацца да практыкі, калі Беларусь адказвала за Калінінград, Піцер, Маскоўскую вобласць, часткова Маскву

27.10.2026 / 12:14

Nashaniva.com

Лукашэнка прапанаваў, каб Беларусь зноў адказвала за забеспячэнне таварамі расійскіх рэгіёнаў — мусіла вырабляць і пастаўляць тое, чаго бракавала ў асобных гарадах і рэгіёнах Расіі. Ён пералічыў Калінінград, Пецярбург, Маскоўскую вобласць і часткова Маскву.

Сваю прапанову Лукашэнка агучыў 27 кастрычніка на сустрэчы з губернатарам Пецярбурга Аляксандрам Беглавым, але адрасаваў як прысутнаму на сустрэчы расійскаму паслу Барысу Грызлову.

«Пара вяртацца да савецкай практыкі, калі Беларусь адказвала за Калінінград, Піцер, Маскоўскую вобласць, часткова Маскву», — сказаў ён.

Адносна расійскай сталіцы Лукашэнка зрабіў агаворку: «Яна велізарная, асабліва цяпер, — думаю, што мы наўрад ці справімся з такім гіганцкім аб’ёмам».

Пры гэтым супрацоўнічаць ён прапануе найперш з пералічанымі рэгіёнамі. Што мае на ўвазе пад адказнасцю Беларусі, Лукашэнка патлумачыў так:

«Адказнасць была ў тым, што ўсё, чаго не было ў Ленінградзе і вобласці, асабліва ў Калінінградзе, мы абавязаныя былі вырабіць і паставіць».

Лукашэнка запэўніў, што выканае ўсе дамоўленасці.

«Нашы магчымасці вы цудоўна ведаеце. Будзьце ўпэўненыя: усё, што мы паабяцалі, мы зробім. І ў сферы машынабудавання, і рамонту ліфтаў, харчавання. Усё, што патрэбна Ленінграду і што мы можам, мы мусім гэта зрабіць», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула