БЕЛ Ł РУС

У Горках п'янага бяспраўніка спынялі стрэламі

27.10.2026 / 16:36

Nashaniva.com

У Горках супрацоўнікі ДАІ выкарысталі зброю, каб спыніць п’янага кіроўцу, які не меў правоў на кіравання аўтамабілем, паведамляе прэс-служба МУС.

Скрыншот з відэа

Інспектары падалі сігнал аб спыненні аўтамабілю Citroen, але кіроўца праігнараваў патрабаванне і паспрабаваў уцячы. Падчас пагоні ён, як сцвярджаецца, ствараў рэальную пагрозу для іншых удзельнікаў дарожнага руху.

Пасля неаднаразовых папярэджанняў інспектар прыцэльна стрэліў па колах аўтамабіля, у выніку чаго той спыніўся.

За рулём знаходзіўся 36‑гадовы жыхар вёскі Сялец Горацкага раёна. У яго былі відавочныя прыкметы алкагольнага ап’янення. Медыцынскі агляд паказаў 1,57 праміле алкаголю. Раней мужчыну ўжо пазбавілі права кіравання за язду ў нецвярозым стане.

У дачыненні да яго склалі чатыры адміністрацыйныя пратаколы. Мужчыну змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, а аўтамабіль адправілі на стаянку пад аховай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула