БЕЛ Ł РУС

У Салігорскім раёне загарэўся мікрааўтобус унутры будынка СТА

27.10.2026 / 16:57

Nashaniva.com

У Салігорскім раёне адбыўся пажар на станцыі тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў каля вёскі Сяльцо, паведаміла прэс-служба МНС.

Скрыншот з відэа

Паведамленне пра ўзгаранне паступіла 27 кастрычніка на нумар 112. Калі падраздзяленні МНС прыбылі на месца, унутры будынка гарэў мікрааўтобус.

У выніку пажару пацярпелі двое работнікаў СТА. Пасля агляду медыкамі іх шпіталізавалі.

Ратавальнікі ліквідавалі пажар. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула