БЕЛ Ł РУС

Магілёвец вырашыў прыбрацца на зіму і спаліў некалькі пабудоў

28.10.2026 / 09:55

Nashaniva.com

Каб лепш гарэла, хлопец развёў тры вогнішчы. Вынік не прымусіў доўга чакаць.

25‑гадовы жыхар абласнога цэнтра, які працаваў на тэрыторыі прыватнага домаўладання, па дамоўленасці з уласнікам спальваў у двары дома смецце і галлё, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Ад прапанаванай металічнай бочкі ён адмовіўся і развёў на зямлі тры вогнішчы, каб справіцца хутчэй. Адно з іх, памерам прыкладна 2 на 2 метры, знаходзілася побач з драўлянай гаспадарчай пабудовай.

У нейкі момант ён заўважыў, што гарыць дах гаспадарчай пабудовы. Адтуль агонь перакінуўся на лазню і дом. Спробы самастойна патушыць пажар не мелі поспеху.

Пажар ліквідавалі падраздзяленні МНС, аднак матэрыяльная шкода склала каля 51 тысячы рублёў. Дзве гаспадарчыя пабудовы былі знішчаныя, а дом моцна пашкоджаны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула