БЕЛ Ł РУС

Нацбанк прэзентаваў манеты «Старадарожскі строй»

28.10.2026 / 10:08

Nashaniva.com

Манеты можна будзе купіць ад заўтра.

З 29 кастрычніка можна будзе купіць памятныя манеты «Старадарожскі строй» серыі «Беларускі народны касцюм», паведамляе тэлеграм-канал Нацбанка

Кошт манет:

Набыць можна будзе па адрасе: Мінск, вул. Талстога, 6.

Раней Нацбанк паведамляў, што на 2027 года плануецца выпуск некалькі манет у тым ліку:

— «Мірскі замак. 500 год» серыі «Палацы і замкі Беларусі»

— «Вялікі Свяцк Валовічаў» серыі «Палацы і замкі Беларусі»

— «Беларуская міліцыя. 110 год»

— «Ікона Прасвятой Багародзіцы «Усецарыца» серыі «Праваслаўныя цудатворныя іконы»

— «Беларусь — Кітай. 35 год дыпламатычных адносін»

— «Ліда», «Заслаўе», «Пінск», «Тураў», «Кобрын», «Навагрудак» серыі «Гарады Беларусі»

— «Мінск. 960 год» серыі «Гарады Беларусі»

— «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь»

— «Сонца», «Зямля», «Зорка», «Каханне», «Маці», «Дзіця», «Продкі» серыі «Код нацыі: беларускі арнамент»

— «Казімір Малевіч» серыі «Беларускі мастацкі авангард»

— «Алесь Адамовіч. 100 год» серыі «Ураджэнцы Беларусі»

— «Шчурка залацістая» серыі «Птушка года»

— «Браслаўскія азёры» серыі «Таямніца беларускіх вод»

— «Камітэт дзяржаўнай бяспекі. 110 год».

Таксама плануецца выпуск першай памятнай банкноты, вырабленай на палімернай аснове «Гістарычная спадчына Беларусі. 5 рублёў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула