БЕЛ Ł РУС

У Празе загарэўся дом саўладальніка зброевага канцэрна, які пастаўляе Украіне боепрыпасы

28.10.2026 / 10:16

Nashaniva.com

Спецыялісты высвятляюць прычыны. 

Foto: Tomáš Vladyka / Odkryto

У Празе загарэўся дом Марціна Дрды — саўладальніка зброевага канцэрна STV, які пастаўляе Украіне боепрыпасы, выданне Odkryto.

Дом Дрды знаходзіцца ў раёне Кунраціцы ў паўднёва-ўсходняй частцы Прагі. Прыкладна а 23:30 суседзі заўважылі ўзгаранне і выклікалі пажарных. Пажар адбыўся каля варот гаража. Спецыялісты ацанілі шкоду на 200 тысяч крон (больш за 9,1 тысячы даляраў).

У момант пажару Дрда знаходзіўся дома разам са сваёй сям’ёй.

Крыміналісты супольна з экспертамі-пажарнымі высвятляюць, ці стала прычынай здарэння тэхнічная няспраўнасць, няшчасны выпадак або наўмысны падпал.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула