БЕЛ Ł РУС

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

28.10.2026 / 11:00

Nashaniva.com

Жанчыне было больш за 80 гадоў, яна мела патрэбу ў пастаянным доглядзе.

Вольга Радзівонава 

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла маці. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла яе сяброўка мастачка Ніка Сандрас.

Журналістку Вольгу Радзівонаву арыштавалі ў сакавіку 2024 года і ў снежні 2024 года асудзілі за артыкулы ў нямецкай газеце Die Tageszeitung, прысудзіўшы да чатырох гадоў зняволення.

Журналістку абвінавацілі паводле артыкулаў аб паклёпе на Лукашэнку, дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь, распальванні варожасці, абразе Лукашэнкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула