БЕЛ Ł РУС

Рабочы падарыў дзіцячай бальніцы 25 карцін

28.10.2026 / 11:13

Nashaniva.com

У Рэспубліканскай дзіцячай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі Андрэй Скавінскі працуе садоўнікам і рабочым комплекснага абслугоўвання.

Аднак для супрацоўнікаў і маленькіх пацыентаў ён — сапраўдны майстар, які напаўняе бальнічныя калідоры святлом. Яго аўтарская галерэя ва ўстанове пастаянна папаўняецца новымі працамі, паведамляе тэлеграм-канал «Мінскі раён».

У бальніцы ўжо ёсць каля 25 карцін у рамах, падораных мастаком, не лічачы роспісаў непасрэдна на сценах.

«Каб ствараць вялікія палотны без лішніх выдаткаў, я распрацаваў уласную даступную тэхніку: спачатку наношу акварэльны тон, затым выкарыстоўваю пастэль для глыбіні і ценяў, а напрыканцы дэталёва прапрацоўваю малюнак алоўкам і белай фарбай», — расказвае Андрэй.

Сюжэты майстар выбірае разам з галоўнай лекаркай Жаннай Церашчанкай, ствараючы тое, што надае сілы і выклікае ўсмешку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула