Лукашэнка анансаваў новую амністыю, перадусім для жанчын
Аляксандр Лукашэнка даручыў Міністэрству ўнутраных спраў распрацаваць законапраект «Аб амністыі», паведамляе яго прэс-служба.
Фота: Sergei Bobylev Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
«Галоўнае ў будучым акце гуманізму — жанчына. Гэта шанец выправіць памылкі і загладзіць іх добрасумленнай працай, вярнуцца да паўнавартаснага жыцця ў грамадстве і захаваць сем'і», — гаворыцца ў паведамленні.