ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ
ЗША паведамілі шэрагу краін Персідскага заліва пра магчымую кароткую і інтэнсіўную ваенную кампанію супраць Ірана пасля выбараў у Кангрэс 3 лістапада. Пра гэта піша The Wall Street Journal са спасылкай на інфармаваныя крыніцы. Канчатковага рашэння Дональд Трамп пакуль не прыняў.
Скрын відэа
Паводле суразмоўцаў выдання, папярэджанні перадалі праз дыпламатычныя і вайсковыя каналы. Трамп схіляецца да маштабнай аперацыі супраць іранскай інфраструктуры і ядзерных аб’ектаў.
Пра падрыхтоўку да магчымых удараў, як адзначае WSJ, сведчаць перакідванне батарэі супрацьпаветранай абароны Patriot з Тэхаса ў Ізраіль і вывад амерыканскіх вайскоўцаў з баз, якія могуць трапіць пад іранскі абстрэл. Таксама да патэнцыйных удараў рыхтуюць бамбардзіроўшчыкі і знішчальнікі.
Белы дом адмовіўся каментаваць «сакрэтныя вайсковыя планы, якія могуць існаваць, а могуць і не існаваць». Пры гэтым там заявілі, што Трамп «разглядае ўсе варыянты, каб гарантаваць, што Іран ніколі не зможа валодаць ядзернай зброяй».