БЕЛ Ł РУС

Пад Брэстам тэстуюць новую разметку

28.10.2026 / 12:38

Nashaniva.com

Такой разметкі яшчэ не было. Яна папярэджвае пра магчымы галалёд.

У Брэсцкім раёне тэстуюць разметку, якая мяняе колер пры пахаладанні. Калі тэмпература апускаецца ніжэй за +4 градусы, белая сняжынка на асфальце становіцца ружовай, паведамляе БЕЛТА.

Эксперыментальную разметку нанеслі на трасе Р16 каля вёскі Цюхінічы, перад пад’ёмам на мост. Унутраную частку сняжынкі пафарбавалі спецыяльнай фарбай, якая рэагуе на тэмпературу.

Ружовы колер папярэджвае кіроўцаў, што на мосце можа ўтварыцца галалёд: бетон прамярзае хутчэй, таму небяспека ўзнікае раней. Гэта сігнал знізіць хуткасць і быць больш уважлівымі.

Паводле адмыслоўцаў, падобных эксперыментаў у краіне не праводзілі. Вытворчасцю ўнікальнай фарбы займаецца рэзідэнт свабоднай эканамічнай зоны «Брэст».

Калі выпрабаванні будуць паспяховымі, такую фарбу змогуць выкарыстоўваць каля іншых мастоў і пуцеправодаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула