БЕЛ Ł РУС

Унікальны тэлескоп вярнулі на верхнюю пляцоўку абсерваторыі Мінскага планетарыя

28.10.2026 / 13:40

Nashaniva.com

Будаўнікі таксама завяршаюць мадэрнізацыю будынка планетарыя.

Унікальны тэлескоп Carl Zeiss 1950/130, дэмантаваны і вывезены з будынка абсерваторыі Мінскага планетарыя на час мадэрнізацыі аб'екта, зноў вярнулі на верхнюю пляцоўку. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на «Мінскбуд».

Будаўнікі генпадраднага БУ-199 трэста №35 таксама завяршаюць мадэрнізацыю будынка планетарыя. Зараз ідзе чыставое аздабленне.

Пакладзена плітка, у кабінетах — ламінат, пафарбаваны сцены, часткова змантажаваны «касмічныя» свяцільні, устаноўлены арыгінальныя дзверы. Нават выхады вентыляцыйных каналаў нагадваюць соплы касмічнага карабля.

Наперадзе — пастаўка і мантаж абсталявання. Пасля падключэння цяпла можна будзе заняцца мэбляваннем памяшканняў. Працы працягваюцца і звонку будынка: неабходна завяршыць аздабленне вентыляцыйнай шахты купала, пакласці фінішны слой даху, скончыць укладванне пліткі і ўсталяваць малыя архітэктурныя формы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула