БЕЛ Ł РУС

Грамадзяніна Чэхіі, які прыехаў да хворай маці ў Беларусь, асудзілі на шэсць гадоў

28.10.2026 / 13:58

Nashaniva.com

Віталю Дзямідчыку, які мае беларускае і чэшскае грамадзянствы, прызначылі шэсць гадоў зняволення. Пра прысуд паведаміла Крысціна Шыянок.

52‑гадовы ўраджэнец Гродна пастаянна жыў у Чэхіі з 2006 года. У Беларусь ён прыехаў наведаць хворую маці. 30 чэрвеня 2026 года яго затрымалі. Пераслед мужчыны звязаны з данатамі — больш падрабязна невядома.

Дзямідчык прызнаны палітычным зняволеным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула