БЕЛ Ł РУС

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў

30.10.2026 / 09:00

Nashaniva.com

Найбуйнейшая пляцоўка для размяшчэння аб'яў у Беларусі змяніла правілы карыстання сэрвісам. Цяпер «Куфар» зможа кантраляваць і правяраць перапіскі. Ёсць і іншыя важныя змены.

Скрыншот: kufar.by

Праверка даных прадаўцоў

З 26 кастрычніка «Куфар» па меры неабходнасці будзе правяраць звесткі аб юрыдычных асобах і індывідуальных прадпрымальніках, якія размяшчаюць аб'явы на сайце.

Статус карыстальніка ў адзіным дзяржаўным рэестры павінен мець значэнне «дзейны».

Пры неабходнасці могуць праверыць звесткі таксама ў дачыненні да іншых катэгорый карыстальнікаў, якія размяшчаюць аб'явы на «Куфры».

Гэта звязана з неабходнасцю падтрымання інфармацыі пра карыстальнікаў і іх рэкламныя аб'явы ў актуальным стане, гаворыцца ў тлумачэнні да новаўвядзенняў.

Перапіска пад пільным кантролем

Таксама грунтоўныя змены тычацца перапіскі ўнутры сайта.

Акрэслена, што забаронена рабіць у перапісцы.

Чат прызначаны строга для абмеркавання канкрэтнага тавару, умоў здзелкі, аплаты і дастаўкі. Забаронена выкарыстоўваць яго для асабістай перапіскі ці іншых мэтаў.

У чаце нельга пераводзіць камунікацыю ў іншыя месенджары і сэрвісы (Viber, Telegram і гэтак далей).

Забаронена дасылаць спасылкі на знешнія інтэрнэт-рэсурсы.

Таксама нельга прапаноўваць тавары і паслугі, аб'яў пра якія няма.

«Куфар» афіцыйна замацаваў права кантраляваць і правяраць перапіскі.

Пры парушэннях платформа можа:

З поўным тэкстам змен, якія набылі моц з 26 кастрычніка, можна азнаёміцца па спасылцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула