БЕЛ Ł РУС

Заўтра ўначы могуць не працаваць банкаўскія карткі

28.10.2026 / 15:48

Nashaniva.com

Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ўночы 29 кастрычніка, паведамляе Банкаўскі працэсінгавы цэнтр.

Фота: Lookby.Media

Гэта звязана з планавымі тэхналагічнымі работамі на абсталяванні сеткі перадачы даных цэнтра, якія будуць праводзіцца з 00:00 да 6:30.

«У пазначаны прамежак часу магчымыя кароткачасовыя перабоі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра, а таксама ў сетцы гандлёвых (сэрвісных) арганізацый, пунктаў выдачы наяўных грошай, прылад самаабслугоўвання, банкамаўтаў, якія абслугоўваюцца банкамі, падключанымі да праграмна-тэхнічнага комплексу цэнтра, і ў выкананні паслуг кантакт-цэнтра», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула