БЕЛ Ł РУС

Адпраўлены ў адстаўку намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк — былы начальнік ДАІ

28.10.2026 / 16:06

Nashaniva.com

Карзюк вядомы актыўны членствам у байкерскім клуба Iron Birds, у якім удзельнічае і Віктар Лукашэнка.

«Генерал-маёр міліцыі Дзмітрый Карзюк вызвалены ад пасады намесніка міністра ўнутраных спраў і звольнены са службы ў органах унутраных спраў па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення», — гаворыцца ва ўказе Лукашэнкі.

Дзмітрый Карзюк нарадзіўся ў 1971 годзе ў Мінску. У органах унутраных спраў — з 1993 года. Служыў інспектарам ДПС, камандзірам узвода, камандзірам асобнай роты ДПС, начальнікам аддзела ДПС і прафілактыкі УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. У 2008‑2009 гадах узначальваў ДАІ Партызанскага раёна Мінска, у 2009‑2016 — начальнік ДАІ МІнска.

З 2016 па 2021 год узначальваў ДАІ.

Ён з'яўляецца актыўным членам байкерскага клуба Iron Birds, у якім удзельнічае і Віктар Лукашэнка, таксама быў гуляў у хакейнай камандзе Аляксандра Лукашэнкі.

Чытайце таксама:

Сябар Віктара Лукашэнкі стаў генералам

Кіраўнік ДАІ купіў таўнхаус у «Лебядзіным» за $290 тысяч. Іншы пакупнік аддаў за такое жыллё $450 тысяч

Каментары да артыкула