Аляксей Протас закінуў першую шайбу ў гэтым сезоне
Яго «Вашынгтон» перамог сёння «Філадэльфію» з лікам 5:2.
Фота: facebook.com/Capitals
Аляксей гуляў у трэцім звяне і закінуў шайбу на 36‑й хвіліне, што стала першай для беларуса ў гэтым сезоне.
Яго брат Ілля гуляў у першай тройцы з Аляксандрам Авечкіным і Энтані Бавілье, выніковымі баламі не вызначыўся.