БЕЛ Ł РУС

Пентагон адмовіўся расследаваць абмежаванні ў працы Starlink ва Украіне

29.10.2026 / 08:06

Nashaniva.com

Генеральны інспектар Пентагона адмовіўся расследаваць абмежаванні ў працы спадарожнікавых сістэм Starlink і Starshield ва Украіне, нягледзячы на запыт сенатараў ад абедзвюх партый

Тэрмінал Starlink. Фота ілюстрацыйнае

Дзевяць сенатараў — чатыры рэспубліканцы і пяць дэмакратаў — звярнуліся да генеральнага інспектара Пентагона Плата Морынга з просьбай высветліць, на чый загад была абмежаваная праца Starlink і Starshield для ўкраінскіх вайскоўцаў, піша Washington Post.

У сваім звароце заканадаўцы таксама папрасілі высветліць, ці паўплывалі гэтыя абмежаванні на абмен разведвальнай інфармацыяй і папярэджанні аб паветраных пагрозах для ўкраінцаў.

Аднак у адказе Пентагона ад 27 кастрычніка генеральны інспектар паведаміў, што ўзнятыя пытанні ўваходзяць у кампетэнцыю Вайскова-паветраных сіл ЗША.

Пасля гэтага сенатарка-дэмакратка Джын Шахін раскрытыкавала адмову ад незалежнага расследавання: «Выклікае занепакоенасць тое, што генеральны інспектар вырашыў не расследаваць перабоі ў працы спадарожнікавай сувязі, на якую Украіна абапіраецца для абароны мірнага насельніцтва».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула