БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян

29.10.2026 / 09:40

Nashaniva.com

Пуцін гаварыў пра сітуацыю ў Еўропе пасля 2014 года.

Прэм’ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Сцёрэ назваў няпраўдай паведамленне Financial Times пра тое, што Пуцін расказваў лідарам Фінляндыі і Нарвегіі пра сярэднявечных славян, паведамляе «Дождь».

У праграме NRK Politisk kvarter Сцёрэ расказаў, што Пуцін гаварыў пра сітуацыю ў Еўропе пасля 2014 года.

Сцёрэ заявіў, што FT павінна выправіць матэрыял. У газеце паведамілі, што не збіраюцца ўносіць змены, і заявілі, што «ўпэўненыя ў дакладнасці нашай журналісцкай працы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула