БЕЛ Ł РУС

20‑гадовая дзяўчына ўзяла адпачынак за свой кошт і стала кур'ерам тэлефонных махляроў

29.10.2026 / 11:51

Nashaniva.com

Дзяўчына забірала грошы ў падманутых жыхароў сталіцы і Мінскага раёна, думаючы, што дапамагае сілавікам.

Спачатку жыхарцы Брэсцкай вобласці патэлефанавалі нібыта з дамафоннай службы і пад выглядам афармлення дакументаў атрымалі яе асабістыя звесткі.

Іншыя зламыснікі запалохалі дзяўчыну, заявіўшы, што махляры ад яе імя садзейнічаюць тэрарызму, і прыгразілі крымінальнай адказнасцю. У якасці выйсця з сітуацыі ёй прапанавалі стаць «пазаштатнай супрацоўніцай КДК» і даслалі дакументы, якія яна падпісала.

Для выканання першага задання дзяўчына паехала ў Мінск, узяўшы на працы адпачынак за свой кошт. У сталіцы яна забрала восем перадач ад пацярпелых, а затым некалькі разоў выязджала за мяжу, каб перадаць наяўныя грошы памагатым махляроў.

Дзякуючы дзеянням супрацоўнікаў міліцыі ўдалося выратаваць больш за 160 тысяч рублёў, якія вернуць пацярпелым.

У Мінску дзяўчыну затрымалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула