БЕЛ Ł РУС

Багацейка з TikTok перад смерцю захацела пакінуць беларускаму пенсіянеру спадчыну на паўмільёна даляраў — той пагадзіўся

29.10.2026 / 11:57

Nashaniva.com

63‑гадовы берасцеец не стаў сумнявацца, што смяротна хворая багацейка хоча пакінуць яму спадчыну, бо «ён ёй спадабаўся знешне».

Жыхар Брэста пазнаёміўся з жанчынай у TikTok. Суразмоўніца расказала, што яна вельмі багатая, але смяротна хворая. А берасцеец так спадабаўся ёй знешне, што яна вырашыла пакінуць яму больш за 520 тысяч даляраў.

Суразмоўніца дасылала фота і відэа, якія мусілі пераканаць мужчыну: грошы і каштоўнасці сапраўды ёсць. Усё гэта яна абяцала адправіць пасылкай. Аплаціць перасылку, праўда, прапанавала будучаму спадкаемцу.

Каб атрымаць грошы і каштоўнасці, ён перавёў больш за 540 рублёў.

На гэтым гісторыя нечаканага багацця скончылася. 

Распачатая крымінальная справа аб махлярстве паводле часткі 1 артыкула 209 Крымінальнага кодэкса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула