БЕЛ Ł РУС

Улады Эстоніі хочуць пабудаваць больш за 100 бункераў уздоўж мяжы з Расіяй

29.10.2026 / 13:30

Nashaniva.com

Улады Эстоніі пабудуюць 150 бункераў каля мяжы з Расіяй, у памежнай паласе паўночна-ўсходняга павета Іда-Вірумаа. Пра гэта паведамляе тэле– і радыёкампанія ERR са спасылкай на міністра абароны Марціна Херэма.

Фота: FOCUS/Toomas Tuul/Universal Images Group via Getty Images

У рамках стварэння Балтыйскага абарончага пояса ў Іда-Вірумаа плануецца пабудаваць каля 150 бункераў.

«Што тычыцца бункераў, якія будуць будавацца на прыватных землях, неабходна будзе дасягнуць дамоўленасцяў з іх уладальнікамі і альбо выплаціць кампенсацыі за нязручнасці, альбо арандаваць ці выкупіць зямлю. Аднак, паводле маёй інфармацыі, на гэты момант няма ніякіх маштабных планаў па набыцці дзяржавай больш шырокай памежнай паласы», — адзначыў Херэм.

Агульная працягласць мяжы Эстоніі з Расіяй складае 333,7 кіламетра, з іх на сухапутны ўчастак прыпадае 89,5 кіламетра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула