БЕЛ Ł РУС

Звязка ключоў у Брэсце дапамагла праз дзевяць гадоў выйсці на след зламысніка

29.10.2026 / 15:03

Nashaniva.com

Вынікі генетычнай экспертызы дапамаглі ўстанавіць асобу, датычную да здзяйснення рабавання ў 2017 годзе, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз 

У міліцыю звярнулася жанчына. Яна расказала, што, знаходзячыся ў ліфце, невядомы спрабаваў адкрыта скрасці яе маёмасць: сумку, кашалёк з грашыма, мабільны тэлефон, а таксама дакументы, сярод якіх былі пенсійнае пасведчанне і пасведчанне інваліда.

Аднак давесці пачатае да канца не ўдалося: жанчына дала адпор, і зламыснік уцёк з месца злачынства.

У 2017 годзе на даследаванне экспертам-генетыкам упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Брэсцкай вобласці перадалі звязку ключоў, якая належала жанчыне.

У ходзе экспертызы спецыялісты выявілі на прадмеце біялагічны матэрыял (клеткі) невядомага мужчыны. Аднак на той момант супаставіць атрыманыя даныя з канкрэтнай асобай не ўдалося.

Праз дзевяць гадоў, дзякуючы ў тым ліку папаўненню базы генатыпаскапічнага ўліку Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз новымі данымі, эксперты выявілі супадзенне ДНК, знойдзенай на ключах у 2017 годзе, з біялагічным матэрыялам жыхара Брэста 1999 года нараджэння.

Зараз мужчына прызнаны падазраваным па крымінальнай справе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула