БЕЛ Ł РУС

У турэцкай Кападокіі ў турыстычным месцы абрынулася скала

29.10.2026 / 17:33

Nashaniva.com

У турэцкай Кападокіі 29 кастрычніка абрынулася скала каля ўвахода ў музей пад адкрытым небам Гёрэме. У выніку загінулі два чалавекі, яшчэ адзін пацярпелы быў шпіталізаваны. Пра гэта паведаміў CNN Türk са спасылкай на мясцовыя ўлады.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: IHA Photo

Прычынай абвалу сталі залевы: ад скалы адкалоліся вялікія камяні і ўпалі на тэрыторыю, дзе знаходзіліся людзі. Пад заваламі знайшлі целы двух загінулых.

З-за дажджу і моцнага ветру ў Кападокіі таксама адмянілі палёты на паветраных шарах, запланаваныя на 29 і 30 кастрычніка.

Нацыянальны парк Гёрэме ў гістарычнай вобласці Кападокія — адно з самых папулярных у свеце месцаў для экскурсій на паветраных шарах. Рэгіён вядомы сваімі пячорнымі паселішчамі, падземнымі гарадамі і манастырамі, высечанымі ў скалах.

Чытайце таксама:

10 000 км за тры тыдні. Беларусы адправіліся ў Турцыю на аўто: што ўбачылі і колькі патрацілі?

У Турцыі выкрылі буйное махлярства з замежнымі турыстамі. Іх возяць па славутасцях, якіх не існуе

Паветраны шар з 22 пасажырамі з-за ветру захрас паміж скаламі ў турэцкай Кападокіі ВІДЭА

Каментары да артыкула