БЕЛ Ł РУС

Усю суму для былога палітвязня Залатых сабралі за некалькі дзён

29.10.2026 / 19:14

Nashaniva.com

Неабходную суму на дапамогу былому палітвязню Канстанціну Залатых, пра праблемы са здароўем якога стала вядома днямі, ужо сабралі, паведаміў Фонд салідарнасці «Байсол». Збор закрыўся значна хутчэй, чым чакалася, а ахвяраванняў аказалася нават больш, чым было неабходна.

Заяўленая сума збору — 4500 еўра, а на рахунку цяпер 6872 еўра.

Цяпер сям’я Канстанціна Залатых зможа аплаціць жыллё і іншыя выдаткі на некалькі месяцаў, пакуль ён будзе праходзіць лячэнне.

Сям’я былога дырэктара незалежнай газеты «Белорусы и рынок» з’ехала з Беларусі адразу пасля яго арышту і не мае магчымасці вярнуцца.

Пасля зняволення падчас медагляду ў Канстанціна Залатых выявілі рак ныркі. Акрамя таго, у яго ёсць і іншыя праблемы са здароўем.

Чытайце таксама:

«Командир, ты ребят накормил?» Як медыяменеджар Канстанцін Залатых сілавікоў троліў

У былога палітвязня Канстанціна Залатых знайшлі рак ныркі. Ён просіць дапамогі

Як выглядае пасля вызвалення палітвязень, медыяменеджар Канстанцін Залатых ФОТА

Каментары да артыкула