БЕЛ Ł РУС

Крыптабіржа KuCoin таксама перастане працаваць з беларусамі

29.10.2026 / 20:10

Nashaniva.com

Міжнародная крыптабіржа KuCoin абвясціла аб неадкладным спыненні абслугоўвання карыстальнікаў з Беларусі і Расіі. У кампаніі патлумачылі рашэнне патрабаваннямі заканадаўства і рэгулятараў.

Фота ілюстрацыйнае

Абмежаванні распаўсюджваюцца на ўсе прадукты, паслугі і функцыі платформы. Пры гэтым біржа заявіла, што мае намер арганізаваць упарадкаванае завяршэнне абслугоўвання, каб карыстальнікі маглі закрыць свае пазіцыі і вывесці актывы.

Карыстальнікам, якіх закрануць змены, павінны даслаць паведамленні з адпаведнымі інструкцыямі. Калі такое паведамленне не прыйшло, KuCoin рэкамендуе пакуль устрымацца ад якіх-небудзь дзеянняў.

Паводле інфармацыю партала CoinMarketCap, KuCoin уваходзіць у першую дзясятку крыптабіржаў свету паводле аб’ёму таргоў.

Раней у кастрычніку аб спыненні абслугоўвання карыстальнікаў з Беларусі і Расіі таксама паведамілі некалькі іншых буйных міжнародных крыптабіржаў, у тым ліку MEXC, Bitget і HTX.

Чытайце таксама:

Яшчэ адна крыптабіржа прыпыняе абслугоўванне кліентаў з Беларусі

Крыптабіржа Bitget больш не будзе абслугоўваць беларусаў

Найбуйнейшая крыптабіржа перадала Расіі даныя пра айцішніка, які ахвяраваў на падтрымку ўкраінскіх вайскоўцаў

Каментары да артыкула