Пуцін заявіў пра гатоўнасць да вайны з Еўропай
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія гатовая да вайны з Еўропай, хоць сама нібыта і не імкнецца да такога сцэнару. Паводле яго слоў, калі супрацьстаянне зайдзе занадта далёка, у такой вайне не будзе пераможцаў. Пра гэта Пуцін сказаў 29 кастрычніка на прэс-канферэнцыі па выніках саміту Расія — Афрыка.
Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor / Getty Images
Пуцін адзначыў, што некаторыя краіны ўжо абмяркоўваюць падрыхтоўку да магчымай вайны да 2030 года, і заявіў, што не лічыць такі падыход правільным. Пры гэтым расійскі прэзідэнт падкрэсліў, што Масква гатовая да ваеннага супрацьстаяння, але не хоча вайны з Еўропай.
Пуцін таксама заявіў, што нанесці Расіі стратэгічную паразу да 2030 года, на яго думку, наўрад ці магчыма. Паводле яго слоў, Масква падтрымлівае любыя крокі, накіраваныя на аднаўленне адносін з Еўропай — як з усім еўрапейскім кантынентам, так і з асобнымі краінамі.
Акрамя таго, Пуцін заявіў, што Расія не хацела б бачыць у Балтыйскім моры сітуацыю, падобную да той, якая склалася ў Персідскім заліве. Аднак, паводле яго слоў, Масква гатовая да такога развіцця падзей і будзе адказваць на правакацыі.
Чытайце таксама:
Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян
У Крамлі заявілі, што пачатак новых перамоў з Украінай будзе залежаць ад абстаноўкі на полі бою