БЕЛ Ł РУС

Затораў у Мінску стане меней? Па другім кальцы пракладуць аптычную магістраль для святлафораў

30.10.2026 / 10:51

Nashaniva.com

У Мінску абновяць сістэму кіравання дарожным рухам. Для гэтага па контуры другога транспартнага кальца пракладуць хуткасную валаконна-аптычную магістраль. Інфармацыю пра гэта апублікаваў Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт, паведамляе Office Life.

Праектная дакументацыя на новую падсістэму відэакантролю ўжо прайшла дзяржаўную будаўнічую экспертызу, а распрацоўшчыкам выступіла ААТ «АГАТ — сістэмы кіравання».

Па сутнасці, новая магістраль стане асновай для паўнавартаснай інтэлектуальнай транспартнай сістэмы сталіцы. З яе дапамогай камп’ютар зможа аператыўна змяняць фазы працы святлафораў у залежнасці ад бягучай інтэнсіўнасці руху транспарту. Гэта дазволіць паменшыць заторы і падрыхтаваць Мінск да ўкаранення тэхналогій разумнага горада.

Работы плануюць пачаць у 2027 годзе. Працягласць новай апорнай сеткі складзе больш за 55 кіламетраў.

Аптычнае «кальцо» злучыць святлафоры і камеры з Цэнтральным пунктам кіравання. Спецыяльна для праекта інжынеры распрацоўваюць новы пратакол сувязі, каб дарожныя кантролеры падключаліся да цэнтра непасрэдна праз оптавалакно.

Кальцавая архітэктура забяспечыць дадатковую надзейнасць сістэмы: нават калі кабель у нейкім месцы будзе пашкоджаны, сувязь не перапыніцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула