БЕЛ Ł РУС

Польшча ўключыла ў спіс «непажаданых асоб» 2300 грамадзян Беларусі

30.10.2026 / 10:58

Nashaniva.com

Гаворка ідзе пераважна пра мігрантаў, затрыманых пасля незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы.

Фота: nadodrzanski.strazgraniczna.pl

У пералік замежнікаў, знаходжанне якіх у Польшчы прызнана непажаданым, уключаны 40 971 чалавек, паведамляе Reform.news.

За дзевяць месяцаў гэтага года спіс папоўніўся 19 738 асобамі. У асноўным у яго ўключаюць людзей у сувязі з учыненнем крымінальных злачынстваў.

Больш за ўсё ў спісе грамадзян Украіны — 14,3 тыс. чалавек. Далей ідуць грамадзяне Грузіі (больш за 4 тыс.), Расіі (больш за 3,5 тыс.) і Беларусі (больш за 2,3 тыс.). На пятым месцы — грамадзяне Сірыі (1477 чалавек).

Гаворка ідзе пераважна пра мігрантаў, затрыманых пасля незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула