БЕЛ Ł РУС

Хлопчык у савецкай фуражцы з чырвонай зоркай прыйшоў на святкаванне Хэлоўіна ў Белы дом

30.10.2026 / 11:09

Nashaniva.com

Ён быў сярод дзяцей, якіх Дональд і Меланія Трамп прымалі ў сваёй рэзідэнцыі.

Скрыншот відэа

Калі хлопчык падышоў да Меланіі Трамп, яна ўручыла яму шакаладку і паправіла фуражку. На левым рукаве яго касцюма таксама была заўважная жоўта-чорная нашыўка ў форме шчыта, заўважыла РБК

Разам з хлопчыкам да Трампа і яго жонкі падышла дзяўчынка ў белай блузцы і цёмным сарафане з кветкавым арнаментам. Яе валасы былі заплеценыя ў косы з чырвонымі стужкамі, а галаву ўпрыгожваў невялікі какошнік. Дональд Трамп працягнуў ёй кошык з шакаладкамі, і дзяўчынка ўзяла з яго адну плітку.

На свяце таксама былі дзеці ў касцюмах амерыканскіх вайскоўцаў, ратавальнікаў і лялек Барбі. Сярод іншых вобразаў былі гнілы банан і персанажы ў розных касцюмах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула