БЕЛ Ł РУС

Вынесены прысуд па яшчэ адной справе аб генацыдзе

30.10.2026 / 11:23

Nashaniva.com

Вярхоўны суд Беларусі прызнаў Аляксандра Буглая вінаватым у генацыдзе беларускага народа, паведамляе тэлеграм-канал Генпракуратуры.

Фота: Генпракуратура

У сувязі з яго смерцю прысуд вынесены без прызначэння пакарання.

Генпракуратура паведамляе, што Аляксандр Буглай, кіруючы ваенізаваным падраздзяленнем, арганізоўваў карныя аперацыі і акцыі на тэрыторыі Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей. Суд прызнаў даказаным учыненне Буглаем 33 эпізодаў злачынных дзеянняў. Прызнана віна ў забойстве 174 жыхароў Беларусі, у тым ліку дзяцей і паджылых людзей, вывазе 77 чалавек у рабства, спаленні больш за 280 дамоў.

Гэта ўжо восьмая крымінальная справа ў дачыненні да прызнання вінаватым у генацыдзе.

Раней такімі былі прызнаныя Уладзімір Катрук, які спаліў Хатынь, Канстанцін Смоўскі, Сымон Серафіновіч, Аляксандр Ярмольчык, Восіп Вініцкі, Ганс Зілінг, Антанас Гецявічус.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула