БЕЛ Ł РУС

Зборную Расію вяртаюць да міжнародных хакейных спаборніцтваў

30.10.2026 / 13:19

Nashaniva.com

Спартыўны арбітражны суд (CAS) абавязаў Міжнародную федэрацыю хакея (ІІХФ) дапусціць зборныя Расіі да міжнародных спаборніцтваў. Пра гэта паведаміў міністр спорту Расіі Міхаіл Дзегцяроў, піга sports.ru.

Фота: Martin Rose/Getty Images

«Спартыўны арбітражны суд абавязаў Міжнародную федэрацыю хакея дапусціць зборныя Расіі да міжнародных спаборніцтваў. CAS адмяніў усе пяць рэзалюцый Рады ІІХФ і абавязаў дапусціць расійскія каманды да ўдзелу ў спаборніцтвах ІІХФ, на якія распаўсюджваліся названыя рэзалюцыі.

Такім чынам, CAS прызнаў патрабаванні Федэрацыі хакея Расіі па ключавых пунктах абгрунтаванымі і адмяніў рашэнні ІІХФ, якія перашкаджалі ўдзелу расійскіх каманд у міжнародных спаборніцтвах.

Згодна з пастановай суда, Міжнародная федэрацыя хакея абавязана забяспечыць удзел расійскіх каманд у адпаведных турнірах ІІХФ у сезоне 2026/27. Рашэнне CAS ставіць кропку ў гэтым пытанні, паколькі з'яўляецца канчатковым і не падлягае абскарджанню.

Бліжэйшае спаборніцтва — моладзевы чэмпіянат свету — адбудзецца ў Канадзе, у гарадах Эдмантан і Рэд-Дзір, у маі наступнага года ў Германіі пройдзе «дарослы» чэмпіянат свету.

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны расійскі і беларускі хакей знаходзіцца ў міжнародным бане. Зборныя былі адхіленыя ад чэмпіянатаў свету і Алімпіядаў. Улетку да міжнародных спаборніцтваў вярнулі беларускі юнацкі і жаночы хакей, але моладзевая і нацыянальная зборныя тады пакінулі пад санкцыямі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула