БЕЛ Ł РУС

У Барысаве жанчына кінулася з моста ў ваду

30.10.2026 / 16:22

Nashaniva.com

У Барысаве ўдалося выратаваць 38‑гадовую жанчыну, якая скочыла ў ваду з пешаходнага моста. Здарэнне адбылося 30 кастрычніка непадалёк ад мясцовай выратавальнай станцыі. Пра гэта паведамілі ў Мінскай абласной арганізацыі Таварыства ратавання на водах.

Фота: mlyn.by

Супрацоўнікі ратавальнай станцыі аператыўна прыбылі на месца здарэння і выцягнулі жанчыну на бераг. Пасля яе перадалі медыкам.

Выратаваць жанчыну дапамог і выпадковы сведка. Ён неадкладна кінуўся ў ваду і далучыўся да супрацоўнікаў Таварыства ратавання на водах. Дзякуючы супольным намаганням жанчыну ўдалося выратаваць.

Цяпер ратавальнікі шукаюць невядомага мужчыну, каб адзначыць яго смеласць і неабыякавасць і ўзнагародзіць за дапамогу. Пасля здарэння ён адразу пакінуў месца здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула